29.11.2023

Ўжо 1 ліпеня каманда прыступіць да перадсезонкі. А пакуль невялікі анонс.
Галоўным трэнерам і кіраўніцтвам клуба ў актыўнай фазе ідзе набор каманды. Усе сакрэты раскрываць не будзем, але дамо толькі некалькі лічбаў:
у сферы зацікаўленняў знаходзіцца 29 гульцоў, з іх
— 8 гульцоў падпішуць кантракты адразу пасля выйсця «Ліды» на перадсезонныя зборы 1 ліпеня;
— 17 гульцоў будуць знаходзіцца на праглядальных кантрактах;
— з астатнімі вядуцца перамовы.