22.09.2023

Пасля матча паміж «Лідай» і «Пінскімі ястрабамі» (3:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.

Зміцер Саяпін, галоўны трэнер «Пінскіх ястрабаў»:

— Лічу, добры быў матч, баявы. Пэўныя заданні былі і ў нас, і ў суперніка. Мы не рэалізавалі моманты ў першым перыядзе, былі добрыя магчымасці, каб закінуць. Таксама падвялі выдаленні, часам, вельмі дурныя.

Паўтаруся, добры матч. «Ліду» з перамогай.

Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:

— Вялікае дзякуй заўзятарам. У гэтым сезоне мы іх падвялі, не так часта цешылі. Але апошнюю хатнюю гульню хацелася завяршыць з дадатным вынікам. Хлопцы — малайчыны, выдатна біліся. Было ў нас шмат момантаў, дый у цэлым гульня спадабалася. Нам пашчасціла ў час закінуць і, у адрозненне ад папярэдніх сустрэч, давесці матч да лагічнага канца.