Ўжо не ўпершыню «рыцары» паспяхова далі рады заданню па ліквідацыі адставання ў рахунку.
Лідзяне пачыналі сёмае кола ў даволі камфортных умовах: яны цалкам дакладна трапляюць у змаганне за плэй-оф, але сёння мелі шанцы аслупаваць за сабой трэцюю пазіцыю. Юніёры ж прыехалі ў госці да «рыцараў» на кані: на мінулым тыдні яны стварылі сенсацыю, абгуляўшы «Хімік» у авертайме, а следам прыбілі «Віцебск» ужо ў асноўны час, ператварыўшыся з андэрдогаў у рэальных спашукальнікаў запаветнай пуцёўкі ў плэй-оф.
Усё пачыналася для гасцей добра. Ілля Марозаў (магчыма, натхніўшыся сваім трапленнем у топ лепшых гульцоў тыдня) працягнуў закідваць і засмуціў Шалеснага.
Мінімальную перавагу юніёры захоўвалі да трэцяга перыяду, аднак майстэрства «рыцараў» апанавала. За 20 хвілін яны закінулі тройчы, прытым апошняя шайба ўлятала ўжо ў пустую браму гасцей. А Дзяніс Зайчык ізноў набраў ачкі ў матчы з U18 – ён папаўняў сваю скарбонку ў кожнай гульні са зборнай.
Лідзяне могуць не хвалявацца за сваё становішча ў турнірнай табліцы – яны цалкам дакладна не ссунуцца з трэцяга месца і ў стыкавых матчах, хутчэй за ўсё, згуляюць з «Нёманам». «Юніёрка» не павінна маркоціцца – «ястрабы» хоць і адабралі ачко ў «мядзведзяў», але саступілі. Змаганне за чацвёртае месца працягваецца.
ЛІДА – БЕЛАРУСЬ U18 – 3:1 (0:1, 0:0, 3:0)
1 лютага. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 107 гледачоў.
Суддзі: У. Руф, Д. Грыцкевіч, С. Крыцкі (усё – Мінск).
ЛІДА: Шалесны; Тарасевіч – Волес, Ідыятулін– Зайчык – Якунін; Кардашоў – Малішэўскі, Бунец – В. Міхайлаў (А) – Перагуду; Госцеў – Е. Кудзін, Шклярэўскі – Маршчонак (А) – Серакоў (Да); Сірэнка – Вусік, Апанасевіч – Бастрыкін – Рашэўскі.
БЕЛАРУСЬ U18: Жыгалаў (0.00-59.10, 59.18-60.00); Сазановіч – Сушчынскі, Шыла (А) — Пальшакоў (Да) – Міхалёў; Рагач (А) – Глінскі, Сідараў – Аношка – Нікалаеня; Стасенка – Грамовіч, Асташэвіч – Марозаў – Лашко; Жыхараў, Сацішвілі – Мароз.
ШАЙБЫ: 0:1 – Марозаў (Лашко, 8.30). 1:1 – Ідыятулін (Волес, 43.25). 2:1 – В. Міхайлаў (Перагуду, Бунец, 52.59). 3:1 – Зайчык (Ідыятулін, 59.18, у пустую браму).
КІДКІ: 47:28 (16:14, 10:11, 21:3).
ШТРАФ: 6 (Шклярэўскі, Апанасевіч, Вусік) – 2 (Стасенка).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Шалесны – Сазановіч.