
Галоўны трэнер «Ліды» Эдуард Валіулін падвёў вынік матча з «Пінскімі ястрабамі» (1:4), а таксама адзначыў галкіпера суперніка.
– Рэалізацыя момантаў вымушае жадаць лепшага. З адным голам цяжка выйграць. Пры рахунку 1:2 у нас яшчэ быў шанец, але выдаленні паўплывалі на вынік. Недзе хлопцы трохі «падселі», не было канцэнтрацыі, з-за гэтага і прайгралі. У суперніка брамнік згуляў досыць упэўнена. Рома – малойчык!
– Як вы лічыце, чаму вы прайгралі, улічваючы, што ў вас значна больш за ачкі?
– Гэта хакей. Супернікі рэалізавалі свае моманты і былі ў выніку мацней. У другім перыядзе мы мелі перавагу – трэба было забіваць. На жаль, мы не закінулі. Супернік забіў другі раз, мы спрабавалі, але зноў жа выдаленні. Атрымалася так, як атрымалася. Рабяты трошкі «наеліся », і пайшла канцэнтрацыя: на контратацы прапусцілі чацвёрты гол.
Суперніка з перамогай. Рома адыграў выдатна! Калі ён быў у Жлобіне са мной, таксама досыць нядрэнна сябе паказваў. Не атрымалася нам яго прабіць.
– Перад вамі стаіць заданне трапіць у экстралігу «А»?
– А для чаго мы гуляем? Каб паказваць максімальна добры вынік.