22.09.2023

Пасляматчавыя каментары пасля гульні «Авіятар» — «Ліда» 1:6
Эдуард ВАЛІУЛІН(Ліда):
— У першым перыядзе рэалізавалі свае моманты. Недзе мыліўся супернік. Стварылі 4 моманты, з іх адразу рэалізавалі тры. Далей ужо гулялі па ліку. Была цікавая гульня, брамнікі згулялі ўжо ўдалейшае.
— Гэты бліцкрыг напачатку матча быў запланаваны, ці проста так атрымалася?
— Не, так атрымалася. Проста рэалізавалі ўсе свае моманты. Бывае такое ў хакеі.
Аляксей СТРАХАЎ(Авіятар):
— Перагарэлі сёння. Шмат наладжваліся, шмат было гутарак. Скажу сумленна — хацелі перамагчы. Але, першыя 10 хвілін нас «нахлабучыла», як той казаў. Прайгралі пазіцыйную гульню. Супернік сёння паказаў майстэрства. У другім перыядзе шмат гулялі ў меншасці, а далей ужо гулялі па цячэнні. На жаль, толькі на нейкіх пэўных гульцах не выедзеш.
— Прапусцілі 4 хуткія шайбы, чаму не змянілі Мікіты ў браме?
— Былі такія думкі, але вырашылі, што хай імкнецца, атрымвае досвед.