Адзіную шайбу ў складзе «рыцараў» закінуў Дзяніс Зайчык.
Пачыналася ўсё для «рыцараў» нядрэнна – іх лепшы бамбардзір Дзяніс Зайчык рэалізаваў першае ж выдаленне ў складзе гаспадароў. Але ледзь пачаўся другі перыяд, як «Брэст» адказаў тым жа – Фёдар Пампаваны пакараў гасцей за штраф Андрэя Госцева – 1:1.
Дый зусім у другім перыядзе берасцейцы паводзілі сябе па-гаспадарску і маглі стварыць камфортную перавагу, але абмежаваліся яшчэ толькі адным голам, ён на рахунку Уладзіслава Хадаровіча.
А ў трэцім перыядзе «Ліда» падпісала сабе прысуд чарадой выдаленняў, што здарыліся неўзабаве пасля таго, як «Брэст» Ілля Балаболкін уцёк сам-насам з брамнікам і зрабіў рахунак 3:1, перапыніўшы серыю ўласных няшчасцяў пры выйсцях «адзін у нуль» і пры выкананні булітаў. Пры гэтым у гэтай сітуацыі выдатна зарыентаваўся галкіпер Сяргей Броннікаў, які хутка пачаў галявую атаку ўчасным пасам.
На 53-й і 54-й хвілінах «рыцары» двойчы запар заставаліся ўтрох супраць пяцярых супернікаў. І хай гаспадары лікавай перавагі больш аніразу не рэалізавалі, гульня ў меншасці адбірала ў «Ліды» і сілы, і час. І таго, і іншага гасцям і не хапіла ў канцоўцы, калі яны рынуліся на фінальны штурм, замяніўшы свайго галкіпера палявым гульцом.
«Брэст» здабывае шостую перамогу запар і ўцякае ад «Ліды» ужо на 11 ачкоў.
А берасцеец Ілля Балаболкін (8+16) не даў у спрэчцы бамбардзіраў адарвацца лідзяніну Дзянісу Зайчыку (9+15). У абодвух – па 24 ачкі пасля 25 матчаў.