Гледачы ўбачылі адразу дзесяць закінутых шайбаў. Ідыятулін аформіў дубль, Спяшылаў і Зайчык набралі па тры ачкі.
«Рыцары» на сваім лёдзе папомсціліся з «Віцебскам» за госцевую паразу на мінулым тыдні. Лідзяне сходу ўзялі быка за рогі – ужо на 20-й секундзе Капскага прабіў абаронца Віктар Вусік. Але віцебчукам спатрэбілася менш за дзве хвіліны, каб аднавіць статус-кво.
На перапынак усё-такі каманды пайшлі пры рахунку 2:1 на карысць гаспадарам – і, як апынулася, больш паўночнікі зраўнацца з супернікам не змаглі. У другім перыядзе лідзяне ўцяклі на камфортную адлегласць у тры шайбы, якое старанна ўтрымвалі да канца сустрэчы. Найвялікі ўнёсак у перамогу гаспадароў унеслі Аляксандр Ідыятулін (аформіў дубль і закінуў пераможную на 36-й хвіліне) і Дзяніс Зайчык з Ігарам Спяшылавым (у іх па 1+2).
Дарэчы, варта адзначыць змякчальную акалічнасць для «Віцебска» – у гэтым матчы Раман Юпатаў змушаны быў абыходзіцца без дваіх асноўных нападнікаў. Максім Лемяшэўскі і Максім Кавальскі не змаглі ўзяць удзел у гульні па стане здароўя.
ЛІДА – ВІЦЕБСК – 7:3 (2:1, 3:1, 2:1)
21 снежня. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 152 гледачы.
Суддзі: У. Руф, В. Гацуля (абодва – Мінск), Р. Чыжэўскі (Пружаны).
ЛІДА: Шалесны; Вусік – Тарасевіч, Спяшылаў – Зайчык – Ідыятулін; Госцеў – Волес, Бунец – Міхайлаў (А) – Рашэўскі; Кардашоў – Кудзін, Маршчонак (А) – Бусько – Серакоў (Да); Смыкоў – Бастрыкін – Апанасевіч; Сірэнка.
ВІЦЕБСК: Капскі (Жураўскі, 35.09); Лявонаў (А) – Лістападаў, Ганчароў (А) – Калугін – Мурашоў; Нікіцін – Гусараў, Серафімавіч – Адашкевіч – Аляксандравіч (Да); Дзянісаў – Сідарук, Расулаў – Невідзіцын – Карповіч; Цімошчанка, Сінельнікаў.
ШАЙБЫ: 1:0 – Вусік (Тарасевіч, Спяшылаў, 0.20). 1:1 – Невідзіцын (Сідарук, 1.48). 2:1 – Ідыятулін (Міхайлаў, Спяшылаў, 12.49). 3:1 – Рашэўскі (Бунец, 21.35). 4:1 – Ідыятулін (Зайчык, 35.09). 4:2 – Мурашоў (Серафімавіч, 36.23). 5:2 – Смыкоў (Апанасевіч, 36.49). 5:3 – Сінельнікаў (Серафімавіч, 40.54 – бол.). 6:3 – Спяшылаў (Зайчык, Вусік, 43.45 – бол.). 7:3 – Зайчык (Смыкоў, 57.07 – мен.).
КІДКІ: 29:35 (11:10, 7:12, 11:13).
ШТРАФ: 10 (Ідыятулін, Бунец, Волес, Маршчонак, Кудзін) – 4 (Нікіцін, Калугін).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Смыкоў – Серафімавіч.