Пасля матча паміж «Хімікам» і «Лідай» (3:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.
Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:
– Матч атрымаўся напружаным. Супернік рэалізаваў свае моманты і згуляў па рахунку ў трэцім перыядзе. Мы ж сваіх шанцаў не рэалізавалі, дрэнна згулялі ў большасці. Каб перамагаць, трэба забіваць больш аднаго гола. Мала закідваем. Трэба ўзмацніць гульню ў атацы, ёсць над чым працаваць, каб перамагаць. Супернік выціснуў, першы гол – зачынілі брамніка, другі – пазіцыйная абмыла нашага цэнтральнага нападніка, а трэці гол – рыкашэт і кур’ёз.
– Ціне было дэфіцыту інфармацыі па «Хіміку», бо так атрымалася, што гэта ўсяго толькі другая гульня з новапалачанамі ў гэтым сезоне, а першая была зайграна напачатку верасня?
– Усё-такі дваццаць першае стагоддзе на двары. Глядзелі апошнія гульні «Хіміка» з «Віцебскам». Разбіралі суперніка, але падвяла рэалізацыя.
Алег Хмыль, галоўны трэнер «Хіміка»:
– Патрэбная перамога. Прасілі дзяцей згуляць строга. Пачалі нядрэнна, потым непатрэбнае выдаленне і непатрэбны гол выраўналі гульню. Другі і трэці перыяды прайшлі ў роўным змаганні. Закінулі трацінай шайбу і трохі знялі напругу, а далей згулялі па рахунку і давялі справу да перамогі.