21.09.2023

«Рыцары» нанеслі 59 кідкоў па браме суперніка і пяць разоў праверылі на трываласць каркас брамы.

У першыя два перыяды «Ліда» дамінавала і здзейсніла 44 (!) кідкі па браме суперніка. Колькасць перацякла ў якасць – пяць разоў шайба пабывала за спінай маладога кіпера гасцей Ягора Васінкевіча.

«Рыцары» закідвалі на кожны густ і ў кожных канфігурацыях. Аляксандр Бунец і Кірыл Тарасевіч адрозніліся ў роўных складах, Андрэй Госцеў і Мікіта Бастрыкін – у большасці, а Уладзіслаў Серакоў змог засмуціць суперніка, калі «Ліда» мела на аднаго гульца менш.

У апошняй траціне супернікі перайшлі ў рэжым дагульвання, але ўсё ж «Авіятар» паспеў атрымаць невялікую дозу радасці. Мікалай Баранаў удала спрацаваў на пятаку неўзабаве пасля таго, як Андрэй Госцеў у большасці аформіў дубль і закінуў шостую шайбу лідзянаў. Гол форварда «лётнікаў» паслужыў невялікім імпульсам для гасцей, якія заварушыліся і яшчэ некалькі разоў небяспечна пагражалі каўнярам Паўла Шалеснага, які змяніў у другім перапынку Івана Палякова, але было ўжо позна.

6:1 – упэўненая перамога «Ліды», якая не збіраецца адставаць ад «Брэста» у змаганні за другое месца ў табліцы экстралігі «Б».

«Авіятар» трывае чацвёртую паразу запар. За чацвёрты радок, які пакуль утрымвае каманда з Баранавічаў, чакаецца займальнае змаганне.

ЛІДА – АВІЯТАР – 6:1 (2:0, 3:0, 1:1)
9 снежня. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 137 гледачоў.
Суддзі: А. Мацкевіч (Горадня), А. Гаўрылёнак (Мінск), А. Давыдавіч (Горадня), І. Міхеенка (Наваполацк).
ЛІДА: Палякаў (Шалесны, 40.01); Вусік – Тарасевіч, Спяшылаў – Зайчык – Ідыятулін; Госцеў – Волес, Бунец – Міхайлаў (А) – Серакоў (Да); Кудзін – Малішэўскі, Маршчонак (А) – Бастрыкін – Буяк; Будзевіч – Бусько – Апанасевіч; Сірэнка.
АВІЯТАР: Васінкевіч (Былінскі, 40.01); Дзегцяроў – Міляеў, А-р. Паценкін – Герасімаў – Кухараў; Філіпаў (А) – Клімавец (А), Налётаў – Масілевіч – Арцюшэнка (Да); Таболін – Казарэз, Равінскі – Кузьміч – Карэлаў; Яромчык, Залясінскі, Баранаў.
ШАЙБЫ: 1:0 – Бунец (Серакоў, 4.43). 2:0 – Госцеў (Волес, Міхайлаў, 9.35 – бол.). 3:0 – Тарасевіч (Вусік, 20.50). 4:0 – Бастрыкін (Буяк, 33.35 – бол.). 5:0 – Серакоў (Бунец, 38.42 – мен.). 6:0 – Госцеў (Міхайлаў, 52.26 – бол.). 6:1 – Баранаў (Клімавец, Кузьміч, 53.55).
КІДКІ: 59:20 (18:7, 26:4, 15:9).
ШТРАФ: 6 (Малішэўскі, Будзевіч, Бусько) – 16 (Масілевіч, Філіпаў – 4, Міляеў, Кузьміч, Равінскі, Арцюшэнка, Налётаў).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Госцеў – Баранаў.