Прапусцілі шанец апярэдзіць «Брэст».
Пінчукі, здаецца, намацалі пераможную нітку. Пасля перамогі над «Віцебскам» «птушкі» адолелі на сваім лёдзе трэцюю каманду лігі – «Ліду».
Напачатку гульні супернікі памяняліся галамі – на шайбу Маслюкова «рыцары» адказалі дакладным кідком Ідыятуліна. Магчыма, такі шустры пачатак спалохаў супернікаў, таму што пасля гэтага гледачы не бачылі галоў вельмі доўга.
Раптоўна пінскі ледавік выбухнуў на першай хвіліне апошняга перыяду, калі шайбай адзначыўся Пазднякоў. Як апынулася, гэта быў пераможны гол, а расійцы Пазднякоў з Маслюковым сталі героямі сустрэчы – у абодвух па 1+1.
«Пінскія каршакі» не ссунуліся з апошняга месца ў табліцы, але зараз саступаюць чацвёртаму «Авіятару» усяго 4 ачкі.
ПІНСКІЯ ЯСТРАБЫ – ЛІДА – 2:1 (1:1, 0:0, 1:0)
2 снежня. Пінск, Лёдавы палац спорту. Пачатак – у 19.00. 162 гледачы.
Суддзі: Н. Разумовіч (Мінск), Е. Парфёненка (Наваполацк), О. Кузьміных (Жлобін).
ПІНСКІЯ ЯСТРАБЫ: Хмыз; Кудраўцаў-ст – Станевіч, Пухлоўскі – Роўба – Н. Міхайлаў; Лямачка – Купрыянчык, Пазднякоў – Пышкайла – Маслюкоў; Свірыд – Кудраўцаў-мл, Лагуноў – Быліна (да) – Перагуду; Штермер – Карсакаў – Фядосаў.
ЛІДА: Палякаў (0.00-59.14); Вусік – Тарасевіч, Бунец – В. Міхайлаў – Серакоў (да); Госцеў – Волес, Ідыятулін – Зайчык – Спяшылаў; Малішэўскі – Цітук, Буяк – Бусько – Маршчонак; Апанасевіч – Бастрыкін – Смычкоў; Сірэнка.
ШАЙБЫ: 1:0 – Маслюкоў (Пазднякоў, Свірыд, 4.07). 1:1 – Ідыятулін (Спяшылаў, Зайчык, 7.05). 2:1 – Пазднякоў (Перагуду, Маслюкоў, 40.52).
КІДКІ: 28:24 (12:8, 7:7, 9:9).
ШТРАФ: 8 (Лямачка, Свірыд, Купрыянчык, Н. Міхайлаў) – 12 (Госцеў, Апанасевіч, Палякоў, Бусько, Тарасевіч, камандны штраф – 2).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Хмыз – Ідыятулін.