27.09.2023

Два ачкі набылі, адно страцілі. Каманды праводзілі другую гульню за тыдзень. І юніёрская зборная была вельмі блізкая да таго, каб узяць рэванш за госцевую паразу (1:4).

Пасля той сустрэчы Зміцер Шульга скрытыкаваў падапечных за бессэнсоўнае катанне. Сёння сэнсу ў дзеяннях юніёраў было куды больш. Сіл ім надала ранняя шайба – ужо на сёмай хвіліне Міхалёў закінуў, рэалізаваўшы большасць.

Лідзяне падаляліся і далей, але шайба больш не хацела залётаць у браму Палякова. Юніёры стварылі процьму момантаў, выходзілі і «у нуль», і «два ў аднаго». Кідалі ў Палякова і міма брамы. Але рахунак не змяняўся. Пакуль не наступіла канцоўка.

«Рыцары» адпрацавалі яе на досведзе. Уладкавалі фінальны накід, які скончыўся шайбай: Бунец пазбавіў Чайку шатаўта за хвіліну да фінальнай сірэны. А ў авертайме ўсё на сябе ўзяў форвард «Ліды» Зайчык, які працягвае пагоню за лідарам бамбардзірскай гонкі. У «рыцараў» ужо чацвёртая перамога запар.

БЕЛАРУСЬ U18 – ЛІДА – 1:2 (1:0, 0:0, 0:1, 0:1) АД
26 лістапада. Раўбічы, крытая коўзанка. Пачатак – у 19.00. 53 гледачы.
Суддзі: А. Мацкевіч (Горадня), М. Скок (Магілёў), В. Язерскі (Гомель).
БЕЛАРУСЬ U18: Чайку; Сазановіч – Сушчынскі, Шыла (Да) – Пальшакоў – Сацішвілі; Рагач (А) – Глінскі, Мароз – Ігнаценка – Міхалёў; Стасенка – Жыхараў, Марозаў – Клаўдзіеў – Лашко (А); Курэц – Нікалаеня, Асташэвіч – Аношка – Валянцей.
ЛІДА: Палякаў; Тарасевіч – Вусік, Бунец – Спяшылаў – Рашэўскі; Волес – Госцеў, Векавішчаў – Зайчык – Ідыятулін; Цітук – Малішэўскі, Серакоў (Да) – Бусько – Маршчонак (А); Гайдук – Бастрыкін – Буяк; Сірэнка.
ШАЙБЫ: 1:0 – Міхалёў (Пальшакоў, 6.38 – бол.). 1:1 – Бунец (Малішэўскі, 58.49). 1:2 – Зайчык (Ідыятулін, Волес, 60.18).
КІДКІ: 25:33 (7:13, 10:11, 8:8, 0:1).
ШТРАФ: 4 (Клаўдзіеў, Сушчынскі) – 12 (Волес, Малішэўскі, камандны штраф – 2, Серакоў, Тарасевіч – 4).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Міхалёў – Зайчык.