Зайчык зраўнаўся з лідарам спіса бамбардзіраў экстралігі «Б». У Шалеснага сарваўся шатаўт.
«Рыцары» пазначылі свае прэтэнзіі ўжо на другой хвіліне матча. Рашэўскі прабіў Чайку першым жа кідком і, мабыць, задаў тон усёй гульні. Лідзяне ўпэўнена правялі першы перыяд, адкочваючыся назад толькі ў хвіліны меншасці. У дзеяннях юніёраў, наадварот, адчуваўся пэўны цяжар. Не дапамог ім і пауэрплей. Гаспадары ж да перапынку закінулі яшчэ раз, сваю большасць рэалізаваў Ідыятулін.
Сцэнар не змяніў і ў другой траціне, хай «рыцарам» атрымалася закінуць на шайбу менш, чым у першай. Лішняга рэалізаваў ужо Госцеў. Да канца перыяду юніёры было схамянуліся, але ўвесь іх запал загасіў Шалесны, які меў намер адыграць на нуль.
Не атрымалася, шатаўта брамніка «Ліды» пазбавіў Клаўдзіеў у апошнюю дзесяціхвілінку. Да таго часу госці «гарэлі» ужо 0:4, адрозніўся лепшы бамбардзір, а зараз і салідэр гонкі ўва ўсім дывізіёне Зайчык. Юніёры паспрабавалі ўладкаваць фінальны накід, але ўсё было дарэмна. У «Ліды» трэцяя перамога запар, пятая ў шасці апошніх матчах.
ЛІДА – БЕЛАРУСЬ U18 – 4:1 (2:0, 1:0, 1:1)
24 лістапада. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 173 гледачы.
Суддзі: Н. Разумовіч (Мінск), І. Міхеенка (Наваполацк), Дэн. Казакоў (Магілёў).
ЛІДА: Шалесны; Вусік – Тарасевіч, Апанасевіч – Спяшылаў (Да) – Смычкоў; Госцеў – Волес, Бунец – В. Міхайлаў (А) – Рашэўскі; Сірэнка – Малішэўскі, Векавішчаў – Зайчык – Ідыятулін; Бастрыкін – Бусько – Буяк; Цітук.
БЕЛАРУСЬ U18: Чайку; Сазановіч – Сушчынскі, Шыла (Да) – Пальшакоў – Сацішвілі; Рагач – Глінскі, Нікалаеня – Ігнаценка – Міхалёў; Стасенка – Жыхараў, Марозаў – Клаўдзіеў – Лашко (А); Курэц – Мароз, Асташэвіч (А) – Аношка – Валянцей.
ШАЙБЫ: 1:0 – Рашэўскі (Бунец, В. Міхайлаў, 1.02). 2:0 – Ідыятулін (Зайчык, Тарасевіч, 14.37 – бол.). 3:0 – Госцеў (Бунец, В. Міхайлаў, 31.46 – бол.). 4:0 – Зайчык (Волес, 47.38). 4:1 – Клаўдзіеў (Глінскі, Сушчынскі, 52.27).
КІДКІ: 35:32 (12:9, 11:10, 12:13).
ШТРАФ: 10 (Бунец, Бусько, Смычкоў, Спяшылаў, Векавішчаў) – 16 (Рагач – 12, Пальшакоў, Марозаў).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Шалесны – Клаўдзіеў.