29.05.2023

Два перыяды прайшлі без закінутых шайбаў, а ў трэцім «мядзведзі» паказалі добрую рэалізацыю сваіх момантаў.

Віцебчукі зноў агаломшылі «Ліду». У адным з першых тураў «мішкі» нанеслі «рыцарам» паразу на іх лёдзе, дзякуючы адзінаму булітнаму голу ў асноўны час. Зараз лідзяне не выстаялі на поўначы краіны.

Больш за два перыяды галкіперы камандаў трымалі абарону. Да 48-й хвіліны гледачы галоў не ўбачылі, але потым здарылася вельмі нярвовая і баявая канцоўка. Рахунак у матчы адкрыў Грыневіч, а праз пяць хвілін Аляксандравіч умацаваў лідарства гаспадароў.

Але лідзяне не здаліся і ледзь не вярнуліся ў гульню. За 3:27 да сірэны разрыў скараціў Аляксей Бусько. У астатні да канца гульні час «рыцары» роспачна спрабавалі перавесці сустрэчу ў авертайм, змянялі галкіпера на шостага палявога, але паўночнікі пісьменна трымалі абарону і заслужана перамаглі.

Дзякуючы гэтай перамозе «Віцебск» устаў на чацвёртае месца ў табліцы экстралігі «Б». Зрэшты, ва ўсіх супернікаў па дывізіёне ёсць гульні ў запасе, поспех у якіх дазволіць ім абскакаць хлопцаў Рамана Юпатава.

ВІЦЕБСК – ЛІДА – 2:1 (0:0, 0:0, 2:1)
21 кастрычніка. Віцебск, Дварэц спорту. Пачатак – у 19.00. 489 гледачоў.
Суддзі: А. Мацкевіч (Горадня), В. Язерскі (Гомель), М. Скок (Магілёў).
ВІЦЕБСК: Патапчанка (0.00-15.09, 15.23-60.00; Жураўскі, 15.10-15.22); Лістападаў – Сідарук, Ганчароў (А) – Адашкевіч – Аляксандравіч (Да); Лявонаў (А) – Цімошчанка, Лемяшэўскі – Калугін – Мурашоў; Дзямідаў – Саўрыцкі, Невідзіцын – Чмыхаў – Кавальскі; Сінельнікаў, Грыневіч.
ЛІДА: Палякаў (Шалесны, 52.41-59.00); Вусік – Тарасевіч, Серакоў (Да) – Зайчык – Спяшылаў; Госцеў – Кардашоў, Рашэўскі – Міхайлаў (А) – Маршчонак (А); Волес – Малішэўскі, Буяк – Бастрыкін – Ідыятулін; Гайдук – Бусько – Апанасевіч; Сірэнка.
ШАЙБЫ: 1:0 – Грыневіч (Адашкевіч, 47.19). 2:0 – Аляксандравіч (52.40). 2:1 – Бусько (Кардашоў, 56.33).
КІДКІ: 33:33 (11:14, 14:11, 8:12).
ШТРАФ: 6 (Кавальскі – 4, Цімошчанка) – 8 (Госцеў, Малішэўскі, Серакоў, Бусько).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Грыневіч – Палякаў.