Пасля матча паміж «Віцебскам» і «Лідай» (2:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:
– Калегу з перамогай. На жаль, нам гульня не атрымалася. Першую шайбу закінулі толькі за тры хвіліны да канца матча. Амаль дзве гульні з «Віцебскам» мы не маглі забіць, ёсць пытанні да нападнікаў. Мала пагроз, не лезем на браму – гэта асноўная праблема, хоць момантаў было шмат. Брамнік суперніка згуляў добра.
Раман Юпатаў, галоўны трэнер «Віцебска»:
– Як калега сказаў, сёння моманты былі як у адной, гэтак і ў іншай каманды. Гульня ішла да першай закінутай шайбы, мы сёння апынуліся больш фартуннымі. Працы вельмі шмат. Рады перамозе, рады за дзяцей. Маладыя хлопцы не завагаліся, адпрацавалі да канца і падарылі ўсім чаканую перамогу.