Пасля матча паміж «Пінскімі ястрабамі» і «Лідай» (6:4) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.
Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:
– Мы ехалі сюды гуляць і перамагаць. Не атрымалася, што зробіш. На гэта ёсць шэраг прычын: чарада абмылаў, непатрэбныя выдаленні. Шэсць галоў – мы шмат прапусцілі. Потым паглядзім матч, разбяром абмылы, што цяпер з запалу з жару казаць…
У матчах трэба ўсё-такі прапускаць менш. Шмат непатрэбных выдаленняў ізноў жа: у першым перыядзе чатыры выдаленні, потым яны паўтарыліся зноў. Пры рахунку 5:4 гулялі ў большасці – і наш гулец падаляецца ў непатрэбны момант! Гэта чарада чыста індывідуальных абмылаў!
Паглядзім гульню заўтра і разбяром іх. Ідзём далей!
– То бок сёння ў вашай камандзе мыляліся пэўныя гульцы, а не цэлыя звёны?
– Так, як я сказаў, былі індывідуальныя абмылы. Супернік рэалізаваў свае моманты. З перамогай!
Зміцер Саяпін, галоўны трэнер «Пінскіх ястрабаў»
– Хачу сказаць вялікае дзякуй заўзятарам за тое, што яны прыйшлі сёння падтрымаць нас! Адчувалася іх дапамога…
А па гульні… Трошкі хвалявіста гулялі сёння. Калі мы дзеем слушна, то трымаем гульню ў сваіх руках, а калі гуляем няправільна, то ўзнікаюць розныя моманты – і супернік перахапляе шайбу. Мы пачынаем гуляць у сталы хакей. Пасля карантыну крок за крокам мы робім тую каманду, якую хочам бачыць. Цяпер гульцы сталі верыць трэнерскаму штабу – і мы паволі выходзім з гэтай сітуацыі.
– То бок да гэтага яны не верылі?
– Пасля чарады параз ёсць такі псіхалагічны момант… Мы хлопцам вытлумачылі, што яны павінны рабіць, каб у сябе паверыць…Яны выходзяць на лёд, працуюць – і крок за крокам у нас атрымваецца тая каманда, якую мы хочам.
– Сёння як ніколі адрозніліся Раман Шувалаў і Павел Сцяпанаў…
– Я не буду нікога вылучаць сёння. Яны не саміж забілі: былі перадачы. Уся каманда сёння працавала і дапамагала ім закінуць.