08.06.2023

Нашы хакеісты закінулі хуткую шайбу, аднак яшчэ ў першым перыядзе адпусцілі суперніка.

«Ястрабы» і «рыцары» уладкавалі сапраўднае шоу гэтым халодным восеньскім вечарам. Прытым пачалі каманды з самых першых секундаў. Калі быць дакладным, ужо на 14-й секундзе Бастрыкін вывеў гасцей наперад. Не кожны калектыў здольны хутка акрыяць ад такога ўдару лёсу. Але пінчукі змаглі. За справу ўзяўся Шувалаў, які стане адным з герояў гульні. Да канца першага перыяду ён паспеў аформіць дубль і вывесці «каршакоў» наперад, а Сцяпанаў, яшчэ адна зорка вечара, закінуў у «апранальню» і трацінай. Але тое было толькі пачатак.

У другім перыядзе гледачы ў Пінску ўбачылі толькі дзве шайбы, затое апошняя траціна ператварылася ў шоу. З дастаткам выдаленняў з абодвух бакоў, з дастаткам змагання, сутыкненняў. І, вядома, шайбаў. Спачатку Маршчонак скараціў адставанне «рыцараў» да мінімуму, потым Пухлоўскі зноў павялічыў адрыў. Шувалаў аформіў хэт-трык, а Донскі набраў чацвёрты бал за вечар. Але ў лідзянаў нават у такой сітуацыі быў шанец. У канцоўцы яны зарабілі права на большасць, узялі тайм-аўт і рынуліся адыгрывацца ў фармаце «6 на 4». І нават забілі, але пасля свістка суддзі.

І траха не прапусцілі ў пустыя. У тым ліку – ад брамніка пінчукоў Малкава, які на апошніх секундах прамазаў са сваёй зоны. «Ястрабы» здабываю чацвёртую вікторыю запар.

ПІНСКІЯ ЯСТРАБЫ – ЛІДА – 6:4 (3:1, 1:1, 2:2)
15 кастрычніка. Пінск, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 340 гледачоў.
Суддзі: Н. Разумовіч (Мінск), Д. Казакоў (Магілёў), І. Міхеенка (Наваполацк).
ПІНСКІЯ ЯСТРАБЫ: Малкаў; Станевіч – Кудраўцаў-ст (А), Шчэмель – Быліна (А) – Перагуду; Габрусь – Кудраўцаў-мл, Донскі – Пухлоўскі – Шувалаў (Да); Мартынюк – Свірыд, Арцюшэнка – Сцяпанаў – Лагуноў; Штермер, Ігнатаў.
ЛІДА: Палякаў (57.59); Вусік – Тарасевіч, Бастрыкін – Зайчык – Серакоў (Да); Госцеў – Кардашоў, Апанасевіч – Міхайлаў (А) – Бунец; Волес – Малішэўскі, Маршчонак (А) – Спяшылаў – Ідыятулін; Смычкоў – Бусько – Рашэўскі; Сірэнка.
ШАЙБЫ: 0:1 – Бастрыкін (Вусік, Тарасевіч, 0.14). 1:1 – Шувалаў (10.37). 2:1 – Шувалаў (18.38 – бол.). 3:1 – Сцяпанаў (Кудраўцаў-ст, Лагуноў, 19.09). 3:2 – Рашэўскі (Міхайлаў, Кардашоў, 28.10). 4:2 – Сцяпанаў (Донскі, Шувалаў, 34.38). 4:3 – Маршчонак (Госцеў, Спяшылаў, 52.47 – бол.). 5:3 – Пухлоўскі (Донскі, 47.46 – бол.). 6:3 – Шувалаў (Донскі, Сцяпанаў, 51.55). 6:4 – Серакоў (Зайчык, Рашэўскі, 56.40).
КІДКІ: 28:32 (10:7, 11:9, 7:16).
ШТРАФ: 10 (Пухлоўскі – 4, Матрынюк, Шчэмель, Ігнатаў) – 16 (Бунец, Апанасевіч, Зайчык – 4, Кардашоў, камандны штраф – 2, Ідыятулін, Бастрыкін).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Сцяпанаў – Зайчык.