Пасля матча паміж «Лідай» і «Брэстам» (3:2) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.
Андрэй Кавалёў, галоўны трэнер «Брэста»:
– Суперніка з перамогай, вытрывалі. У нас пакуль не ўсё атрымваецца: большасць кульгае, моманты не рэалізоўваем. Хоць у мінулай гульні шмат закінулі, але ў цэлым я не задаволены: ні сабой, ні камандай.
Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:
– Давялося адыгрывацца. Не ведаю чым абгрунтавана тое, што саступаем супернікам напачатку гульні, атрымваецца так, як атрымваецца. Фізічна каманда гатова, раз даціскае суперніка ў наступных двух перыядах. Будзем шукаць прычыны таго, чаму дрэнна стартуем.
У цэлым жа гульня атрымалася напружанай. Мы таксама не рэалізавалі шмат момантаў, у першым перыядзе гулялі ў большасці – пяць на тры. Брамнік суперніка згуляў выдатна, а наш так – мала-веле. Не хачу хваліць проста (смяецца).
Дзякуй заўзятарам за падтрымку, сёння яна нам вельмі дапамагла.