22.09.2023

Пасля матча паміж «Авіятарам» і «Лідай» (2:5) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:

– Думаю, гульня атрымалася вельмі цікавай для гледачоў. Шмат было добрых момантаў і з нашага боку, і з боку суперніка. Мы сваю большасць рэалізавалі ў другім перыядзе. Пэўна што, гэта і вырашыла вынік паядынку. Добра сёння згулялі брамнікі. Калі б не яны, рахунак быў бы зусім іншы.

Аляксей Страхаў, галоўны трэнер «Авіятара»:

– Суперніка з перамогай. Так, мы прапусцілі тры галы ў меншасці, а свае моманты не скарысталі. Таму і прайгралі. Паўторацца не буду, працягваем «капацца» далей.