29.05.2023

Хакеісты «Ліды» выдатна ў гэтым матчы дзеялі ў большасці, рэалізаваўшы тры спробы.

«Ліда» другі раз у сезоне адолела «Авіятар» – зараз вужы на яго лёдзе. І, як і падчас першай сустрэчы, «рыцары» зрабілі хапок на кароткім адрэзку часу. У мінулы раз гэта атрымалася напачатку другой паловы гульні, зараз – на стыку стартавага і другога перыядаў.

Лідзяне адрываюцца ад пераследнікаў у турнірнай табліцы, трывала асталёўваюцца на трэцім месцы і працягваюць пагоню за «Брэстам», з якім неўзабаве і згуляюць.

АВІЯТАР – ЛІДА – 2:5 (1:1, 1:3, 0:1)
7 кастрычніка. Баранавічы, Лёдавы палац спорту. Пачатак – у 19.00. 200 гледачоў.
Суддзі: Е. Ганчароў, Н. Разумовіч, А. Гарошка, А. Тодрас.
АВІЯТАР: Увярэднік (Былінскі, 50.25-57.43, 58.43-60.00); Міляеў – Дзегцяроў, Аляксей Пеценкін – Кацялоўскі – Аляксандр Пеценкін; Філіпаў – Таболін, Налётаў – Кузьміч – Н. Міхайлаў; Казарэз – Клімавец, Равінскі – Залесінскі – Баранаў; Хаміцэвіч – Кухараў – Герасімаў.
ЛІДА: Палякаў; Тарасевіч – Вусік, Серакоў – Зайчык – Бастрыкін; Госцеў – Кардашоў, Апанасевіч – В. Міхайлаў – Бунец; Волес – Малішэўскі, Буяк – Спяшылаў – Ідыятулін; Смычкоў – Бусько – Рашэўскі; Мацюшэнка.
ШАЙБЫ: 0:1 – Кардашоў (В. Міхайлаў, Госцеў, 11.18). 1:1 – Пеценкін (Клімавец, Казарэз, 14.48). 1:2 – Зайчык (Вусік, Бастрыкін, 18.51). 1:3 – Вусік (Зайчык, Тарасевіч, 22.06 – бол.). 1:4 – Бунец (Апанасевіч, В. Міхайлаў, 22.59 – бол.). 2:4 – Кацялоўскі (Пеценкін, Казарэз, 26.30). 2:5 – Серакоў (Тарасевіч, Вусік, 46.43 – бол.).
КІДКІ: 37:34 (11:19, 12:12, 14:3).
ШТРАФ: 24 (Баранаў, Філіпаў, Равінскі, Н. Міхайлаў – 4, Хаміцэвіч, Таболін – 12) – 12 (Тарасевіч, Бусько, Серакоў, Буяк – 6).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Пеценкін – Палякаў.