Пасля матча паміж «Лідай» і «Хімікам» (0:6) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
– Першы матч выйшаў, як першы блін, – камяком, – кажа галоўны трэнер «Ліды» Эдуард Валіулін. – Усё не атрымвалася. Трэба рабіць так, а дзеці рабілі наадварот. Магчыма, перагарэлі. Вельмі хацелі, але гэта быў не наш дзень. Дапушчалі абмылы, якія няможна дапушчаць з супернікам, які добра рэалізуе свае моманты. Ключавы момант адбыўся ў другім перыядзе, калі пры рахунку 0:3 мы пяць хвілін дзеялі ў большасці, але нічога не стварылі. Гэта выбіла нас з рытму. Паўтаруся, каля 90 адсоткаў падапечных усе рабілі не тое, што ад іх прасілі, а наадварот. Заўтра разбяром усе абмылы і да наступнай гульні падыдзем у больш аптымальным стане.
– Нядрэнны матч правялі, асабліва ў атацы, – сказаў галоўны трэнер «Хіміка» Алег Хмыль. – Шмат закінулі, маглі закінуць яшчэ. У абароне былі хібнасці, але там, дзе мыляліся палявыя гульцы, падчышчаў брамнік. Гульнёй я задаволены.