Нашы хакеісты зноў пайшлі з пляцоўкі без закінутых шайбаў.
Госці пазначылі сваю перавагу яшчэ напачатку матча. У першым перыядзе «Хімік» адправіў у браму Палякова тры неўзаемныя шайбы, прытым дзве з іх запісаў на свой рахунак лепшы бамбардзір новапалачанаў у мінулым сезоне Ігар Леваненка.
«Рыцары» мелі добры шанец адквітаць пару шайбаў у другой траціне, калі Зямлянкін за ўдар клюшкай атрымаў вялікі плюс дысцыплінарны штраф до канца гульні, але ў падапечных Эдуарда Валіуліна анічога не атрымвалася ў атацы. Больш за тое, галявы момант у меншасці здарыўся ў экс-капітана «рыцараў» Дзяніса Кірпічонка, але Палякоў у гэтым эпізодзе падцягнуў каманду. Аднак «Хімік» усё ж здолеў закінуць чацвёртую шайбу: Арцём Мянцюк падпільнаваў якая сышла з крука Ланавенкі шайбу і адправіў яе ў браму.
На старце трэцяга перыяду «рыцары» атрымалі выдаленне, і «Хіміку» не склала працы яго рэалізаваць – дубль аформіў Мянцюк. Менш чым праз хвіліну Дзяніс Кірпічонак усё ж перадаў прывітанне былой камандзе, зрабіўшы лічбы на табло зусім непрыстойнымі для лідскіх заўзятараў. Пасля гэтага эпізоду трэнерскі штаб «рыцараў» прыняў развязак змяніць брамніка, і малады кіпер Шалесны са сваёй працай даў рады на выдатна, не дазволіўшы настырным новапалачанам зрабіць рахунак яшчэ больш разгромным.
«Хімік» з’язджае з Ліды ў добрым настроі, а Вадзім Вашкевіч афармляе першы сухар. Адзіная інтрыга, якая ў гэтым матчы гэтак і засталася інтрыгай – форвард Арцём Баўтрук гэтак і не атрымаў шанец уступіць у гульню, хоць пачынаў яе… у ролі другога галкіпера!
ЛІДА – ХІМІК (Наваполацк) – 0:6 (0:3, 0:1, 0:2)
9 верасня. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 152 гледачы.
Суддзі: А. Гаўрыленак, Н. Разумовіч, М. Скок, Д. Казакоў.
ЛІДА: Палякоў (Шалесны, 48.02); Госцеў – Кардашоў, Серакоў – Зайчык – Маршчонак; Цітук – Малішэўскі, Бунец – Міхайлаў – Спяшылаў; Волес – Сірэнка, Буяк – Бастрыкін – Апанасевіч; Будзевіч – Бусько – Ідыятулін.
ХІМІК: Вашкевіч; Садовік – Ермачкоў, Кавалевіч – Фарафонтаў – Леваненка; Яроменка – Трубкін, Ланавенка – Мянцюк – Каваленя; Пузатаў – Шчогалеў, Бучкін – Зямлянкін – Кірпічонак; Гаўрыленка, Ісаеў.
ШАЙБЫ: 0:1 – Пузатаў (Зямлянкін, 3.12). 0:2 – Леваненка (Садовік, Кавалевіч, 10.16). 0:3 – Леваненка (Садовік, Кавалевіч, 16.32). 0:4 – Мянцюк (Каваленя, Ланавенка, 35.52). 0:5 – Мянцюк (Пузатаў, Шчогалеў, 44.30 – бол.). 0:6 – Кірпічонак (Гаўрыленка, Бучкін, 45.04).
КІДКІ: 17:37 (3:16, 7:11, 7:10).
ШТРАФ: 12 (Волес, Апанасевіч, Маршчонак, Спяшылаў, Бунец – 4) – 27 (Зямлянкін – 25, Трубкін).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Палякоў – Вашкевіч.