28.11.2023

Пасля матча Кубка Салея паміж «Лідай» і аршанскім «Лакаматывам» (0:5) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
Жылінскі Ігар (“Лакаматыў” Орша):
— Што да гульні, то магу сказаць, што рэалізавалі большасць тых момантаў, якія стварылі. Гэта зразумелае тым, што каманда ў нас дасведчаней і па падборы гульцоў мы лепш. Супернік ствараў нам пэўныя цяжкасці, але паўтаруся, што ў нас каманда дасведчаней, хоць па змесце гульні яшчэ вельмі шмат пытанняў, пэўна што, больш чым адказаў. Наперадзе ў нас яшчэ дзве гульні, праз якія будзем глядзець гульцоў, вызначацца па спалучэннях. Перамога ёсць перамога, з чым і віншую каманду. Праз дзень гуляем ужо дома з “U18”.
Валіулін Эдуард (ХК “Ліда”):
— Пагаджуся з калегам, супернік рэалізаваў у першым перыядзе большасць, сваю перавагу – у патрэбны момант забівалі. Дый выйсце адно ў нуль, пасля якога рэалізавалі буліт. Супернік перамог заслужана, як калега прыкмеціў, там і падбор гульцоў, і захаваны касцяк з мінулага года. У нас з гэтым пакуль праблемы. Але мы будзем рыхтавацца, ізноў жа ёсць варыянт узмацнення. Хацелася б каб хлопцы нашы ў атацы дзеялі больш упэўнена. Маладыя гульцы дзеялі больш упэўнена, чым сярэдняе звяно. Ёсць прэтэнзіі да рабятаў, але заўтра адпачнём, паглядзім, пагаворым. Апошні матч у Кубку што гуляецца з Горадні, спадзяюся, што згуляем удала.