«Лакаматыў» здолеў тройчы рэалізаваць лікавую большасць і адзін буліт.
«Ліда» з першых секундаў ламанулася наперад, але неакуратнае дзеянне Бунца, які выкінуў шайбу за межы пляцоўкі, перакрэсліла план на гульню. Госці хутка і выразна распісалі большасць, а потым закінулі яшчэ дзве шайбы да перапынку, пры гэтым адна з іх — рэалізаваны штрафны кідок Сайнава .
Малюнак гульні ў другім перыядзе не змяніўся. Дэмаралізаваныя лідзяне змушаны былі адбівацца ад настырных атак аршанцаў. Замена галкіпера дапамагла «рыцарам» толькі адносна: у другой траціне яны прапусцілі на адзін гол менш. 5:0 пасля 40 хвілін – такія лічбы на табло ператварылі апошні перыяд у звычайную фармальнасць.
Ліда – Лакаматыў – 0:5 (0:3, 0:2, 0:0)
0:1 – 1:21 Сёмачкін (Серафімовіч, Шарыпаў) ГБ
0:2 – 14:29 Муштаеў (Філічкін, Каташэнка)ГБ
0:3 – 19:15 Савінаў ШК
0:4 – 35:40 Колышкін (Шыкуць, Савінаў) ГБ
0:5 – 37:44 Сёмачкін (Муштаеў, Філічкін)
Штраф: 10 – 8
Кідкі: 19 (6+5+8) – 37 (15+14+8)
Лепшыя гульцы: Полякоў, Семачкін
ЛІДА: Палякоў (20:00), Шалесны (40:00); Тарасевіч – Вусік, Мвршчонак – Зайчык – Бастрыкін; Кардашоў – Цітук, Бунец – Міхайлаў – Ідыятулін; Госцеў – Малішэўскі, Апанасевіч – Гайдук – Мікульчык; Волес – Сірэнкі, Смыкоў – Бусько – Барткевіч.
ЛАКАМАТЫЎ: Лубскі (29:23), Бабарыка (30:37); Філічкін — Шыкуць, Гайнетдзінаў – Усенка – Муштаеў; Яцэнка – Баркоўскі, Серафімовіч – Сёмачкін – Шарыпаў; Гарошка – Прус, Каташэнка – Савінаў – Пышкайла; Буйніч, Колышкін — Дашкоў – Шчэмель.