Пасля матча Кубка Салея паміж «Лідай» і «Дынама-Маладзечна» (1:4) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
Кастусь Кальцоў, галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна»:
— Пачатак матча атрымаўся ўдалым для нас, добра дзеялі ў зоне атакі, закінулі шайбы. Нас прыехала падтрымаць шмат заўзятараў, дзякуй ім вялікае. Крыху не атрымалася гульня ў абароне, у большасці.
У цэлым, гульня была добрая, хуткая. Наш брамнік выратоўваў нас у многіх момантах, хачу адзначыць яго дзеянні.
Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:
— Пагаджуся з калегам. У першым перыядзе супернік гуляў вельмі хутка, да чаго мы аказаліся не гатовы. Хоць я хлопцаў папярэджваў, што «Дынама-Маладзечна» паказвае хуткі, актыўны хакей. У другім перыядзе гульня крыху ўраўнавалася, але, каб супернічаць з такімі камандамі, трэба закідваць шайбы. У апошняй 20-хвілінцы гулялі з супернікам на роўных: усё-такі немагчыма хакеістам «Дынама» увесь матч так хутка бегаць. Але госці свае моманты рэалізавалі, а мы адрозніліся толькі аднойчы.
Пары словаў па гледачах. Цяпер яшчэ працягваецца дачны сезон. Спадзяюся, што ў будучыні людзей на трыбунах стане больш, а мы паспрабуем цешыць іх добрым хакеем.