Першая хатняя гульня абгарнулася для «рыцараў» паразай ад маладзечанскага «Дынама».
«Ліда» не змагла нічога супрацьставіць больш статутнаму суперніку. Яшчэ ў першым перыядзе дынамаўцы стварылі сур’ёзны зачын, які дапамог ім больш камфортна пачувацца ў наступным. Спачатку другую шайбу ў гэтым Кубку Салея аформіў Кірыл Нікулін, які па-майстэрску спрацаваў на падстаўлянні пасля кідка Кузьміна. А потым добры момант сам для сябе стварыў Мікіта Пышкайла: выкаціўся ў цэнтр і хвосткім кісцевым уразіў сетку брамы Шалеснага.
Надалей дынамаўцы працягнулі валодаць перавагай, а большасць атак «Ліды» захлыналася ў шчыльнай абароне, якая пачыналася ўжо ў сярэдняй зоне. Перад другім перапынкам госці адрозніліся яшчэ раз – першую шайбу ў афіцыйным матчы з мінулай восені закінуў Ілля Каз’янін.
Дарэчы, у трэцім перыядзе камандзіраваны форвард мінскага «Дынама» аформіў дубль, рэалізаваўшы атаку з ходу. Справа ішла да другой сухой перамогі маладзечанцаў, але за 6:19 до сірэны шатаут у Яна Шаляпнёва адабраў Дзяніс Зайчык: пасля выйсця «2 у 1» нападны не стаў збліжацца з кіперам і ўразіў верхні кут брамы.
Наступны матч каманда з Маладзечна правядзе ў чацвер на сваім лёдзе супраць «Пінскіх каршакоў», а «Ліда» паедзе ў госці да старых сяброў у Гародню.
Ліда – Дынама-Маладзечна – 1:4 (0:2, 0:1, 1:1)
0:1 – 05:17 Нікулін (Кузьмін, Н. Пышкайла)
0:2 – 16:45 Н. Пышкайла (Сыты, Зазон)
0:3 – 38:03 Каз’янін (Сакалоўскі, Н. Пышкайла)
0:4 – 52:58 Каз’янін (Літвінаў, Зазон)
1:4 – 53:41 Зайчык (Апанасевіч)
Штраф: 12 — 8
Кідкі: 17 (5+3+9) — 51 (26+11+14)
Лепшыя гульцы: Шалесны — Шаляпнёў
Дынама-Маладзечна: Шалесны; Вусік – Тарасевіч, Зайчык – Маршчонак – Серакоў (Да); Волес – Кардашоў, Бунец – В. Міхайлаў – Мікульчык; Малішэўскі – Сірэнка, Буяк – Бастрыкін – Рашэўскі; Мацюшэнка – Гайдук, Апанасевіч – Бусько – Заламай.
ДЫНАМА-МЛ: Шаляпнёў; Кузьмін – Зазон, Сувораў – Літвінаў – Каз’янін; Марчанка – Герашчанка, Чэрнікаў – Нікулін (К) – Амбражэйчык; Касінскі – Сакалоўскі, Сыты – Н. Пышкайла – Капыцін; Крыловіч – Воўкаў – Д.Сцяпанаў; Яроха.
8 жніўня. Ліда, Лёдавы палац спорту. 322 гледачы.