Галоўны трэнер ХК «Ліда» Эдуард Валіулін у эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту «БХ» Аркадзю Падуту скаментаваў матч з «Гомлем» (1:4) і падвёў вынікі турніру памяці Дубко, на якім яго каманда заняла чацвёртае месца.
— Сёння гулялі досыць нядрэнна. Да паразы прывялі дзве памылкі, наш абаронца няўдала згуляў адзін у адзін. Так гуляць у абароне няможна. Па гульні ў цэлым, задаволены. Прагледзелі практычна ўсіх хлопцаў, якія былі ў нас у абойме. У найбліжэйшыя два дні вызначымся з імі.
— За ўвесь турнір каманда не змагла закінуць больш за адну шайбу, і прапускала не менш чатырох. Як лічыце, што трэба зрабіць каб палепшыць гэту статыстыку?
— Трэба больш кідаць, быць накіраванымі на браму. Вылазіць за кошт індывідуальнага майстэрства. Кожная атака павінна сканчацца кідком у створ брамы. У абароне індывідуальныя памылкі, якія цяжка выправіць. Галоўнае, прыбраць пазіцыйныя памылкі. А ўсё іншае, усё можна выправіць. Няхай яны і ёсць, мы ж звернем на іх увагу, пакажам, раскажам. Трэба надаць увагу індывідуальным якасцям, лепш трэба гуляць у падборы.
— Як было вернуцца на лаўку гродзенскага «Нёмана» праз столькі гадоў?
— Толькі дадатныя эмоцыі ад успамінаў. Сюды вужэй даводзілася прыязджаць, але менавіта сёння трапіў на лаўку «Нёмана», што рэдка бывае нават на турнірах.
— На колькі адсоткаў каманда гатова да старту ў Кубку Салея?
— Фізічна гатовы, яшчэ падцягнем гульнявыя моманты за тыдзеньчык. Засталося ў прынцыпе пары выходных. Трэба даць адпачыць хлопцам. Думаю, на 60-70% мы гатовы.