22.09.2023

Настаўнік «Юнацтва» Аляксандр Макрыцкі ў эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту «БХ» Сцяпану Варанкову скаментаваў перамогу над «Лідай» (4:1) на старце турніру памяці Дубко.

— Валодалі перавагай увесь матч. Даволі вялікім. У першым перыядзе крыху не ляпілася, потым дадалі, стала з’яўляцца ўзаемадзеянне, стваралі шмат галявых момантаў. Рэалізацыя пакуль далёкая ад ідэальнай.

— Якія заданні стаяць на дадзены турнір?
— Найграць сувязі, праверыць навікоў у баявых умовах. Таксама падрыхтавацца, плюс гульнявая практыка, ну і канчаткова мы хочам выйграваць.

— У Кубку Салея «Юнацтва» гуляе ў фінале. Чым плануеце заняць час да старту ў гэтым турніры?
— Гэта пытанне. Быў запланаваны турнір з удзелам камандаў КХЛ, але пакуль няма выразнасці. У нас няма на жнівень спарынг-партнёраў.

— Чаму адсутнічае ў заяве на турнір Максім Расейкін?
— Ён траўмаваны.