29.11.2023

«Ліда» адкрыла турнір памяці Дубко матчам з дзейным чэмпіёнам РБ — менскім «Юнацтвам».
У стартавай гульні дзейны чэмпіён краіны не пакінуў шанцаў «Лідзе». Мінчукі валодалі заўважнай перавагай па ходзе ўсяго матча, што ўрэшце вылілася ў чатыры шайбы. «Рыцары» імкнуліся стройна трымаць абарону, але ўсё адно ўпалі пад напорам больш за ўмелых супернікаў. Шайбамі ў «Юнацтва» адзначыліся Казакевіч, Мінгалёў, Цюцяеў і Кашкар.

У «Ліды» наперадзе было не так шмат магчымасцяў, але гол прэстыжу госці ўсё ж сцямілі: капітан каманды Павел Маршчонак у сярэдзіне трэцяга перыяду ўдала згуляў на дабіванні. Гэта шайба стала першай для «рыцараў» у матчах бягучай міжсезоннасці.

Па рэгламенце турніру, пасля завяршэнні асноўнага часу каманды правялі серыю булітаў, і тут мацней апынуліся ўжо госці, якія выканалі дзве ўдалыя спробы (Серакоў, Тарасевіч) супраць адной у мінчукоў (Кавыршын).

Ліда – Юнацтва – 1:4 (0:1, 0:1, 1:2)
0:1 – 16:09 Казакевіч
0:2 – 32:28 Мінгалёў (Дрозд, Стэфановіч)
0:3 – 41:40 Цюцяеў (Таталін, Бойка)
0:4 – 49:13 Кашкар
1:4 – 52:10 Маршчонак (Вусік, Серакоў)

Буліты: 2-1 (0:0 – Буяк. 0:0 – Мінгалёў. 0:0 – Ідыятулін. 0:0 – Кашкар. 0:0 – Маршчонак. 0:0 – Лапачук. 1:0 – Серакоў. 1:0 – Развадоўскі. 1:0 – Вусік. 1:1 – Кавыршын. 1:1 – Буяльскі. 2:1 – Тарасевіч)

ЮНАЦТВА: Гасцінцаў (Зінавенка); Нагачоў – Антонаў, Стэфановіч – Дрозд (да) – Мінгалёў; Таталін – Вінаградаў, Цюцяеў – Кашкар – Бойка; Казакевіч – Парфянюк, Лапачук – Развадоўскі – Парфеявец; Сіроцін – Тарлецкі, Мартынаў – Буяльскі – Кавыршын; Карповіч, Крышталь.

ЛІДА: Палякоў (Шалесны); Тарасевіч – Вусік, Маршчонак (да) – Зайчык – Серакоў; Ісайкоў – Кардашоў, Мікульчык – Бусько – Буяк; Малішэўскі – Цітук, Бунец – Бастрыкін – Рашэўскі; Каўгарэня – Ідыятулін – Бабіцкі; Сірэнка.