27.09.2023

Сёння «рыцары» правялі першы таварыскі матч у бягучым міжсезонні.
На выездзе падапечныя Эдуарда Валіуліна саступілі гарадзенскаму «Нёману» – 0:3. Першыя два перыяды прайшлі пад дыктоўку гаспадароў, а вось у апошняй 20-хвілінцы хакеісты «Ліды» дадалі актыўнасці, аднак праславіцца гэтак і не змаглі.

Па ўзаемнай дамоўленасці каманды правялі пяціхвілінны авертайм у складах «тры на тры» і серыю булітаў. На апошняй хвіліне дадатковага часу гаспадары выдаліліся, а трэнерскі штаб «Ліды» змяніў галкіпера. Але і з перавагай у два палявыя хакеісты «рыцары» не змаглі засмуціць брамніка «Нёмана».

У серыі булітаў таксама мацней была гарадзенская каманда – 4:1. У складзе «Ліды» «пенальці» рэалізаваў Артур Буяк.

Нагадаем, што з 30 ліпеня па 1 жніўня наша каманда ў Горадню правядзе тры матчы ў рамках турніру памяці Аляксандра Дубко. Супернікі «рыцараў» – мясцовы «Нёман», сталічная «Юнацкасць» і «Гомель».

НЁМАН – ЛІДА – 3:0 (1:0, 2:0, 0:0, авертайм – 0:0, буліты – 4:1)
25 чэрвеня. Горадня, Лёдавы палац. Пачатак – у 13.00.
Суддзі: А. Мацкевіч, М. Ражкоў, Ё. Валоскі, А. Тодрас (усё – Горадня).
НЁМАН: Баязлівец; Зэйле – Рамановіч, Грынь – Пласцінін – Закарлюкін; Паўлоўскі – Бажко, Ляўшун – Дзюбіньскі – Варывончык; Яскевіч – Насыбулін, Фурса – Абметка – А. Маляўка; Рак – Сцяпанаў, Ажгірэй – Малашкевіч – Маліноўскі; Сядоў – Філіпаў; Дрындрожык, Печур.
ЛІДА: Палякоў (Даўгалевец, 40.01); Кардашоў – Малішэўскі, Серакоў – Зайчык – Маршчонак; Волес – Сярэнка, Буяк – Бастрыкін – Мікульчык; Тарасевіч – Цітук, Рашэўскі – Бусько – Бунец; Вусік – Мацюшэнка, Будзевіч – У. Заламай – Ідыятулін.
ШАЙБЫ: 1:0 – Рак (Дзюбіньскі, Ляўшун, 19.58 – бол.). 2:0 – Печур (Філіпаў, Ажгірэй, 26.49). 3:0 – Печур (36.18 – бол.).
БУЛІТЫ: 0:1 – Буяк. 0:1 – Малашкевіч. 0:1 – Рашэўскі. 1:1 – Фурса. 1:1 – Бунец. 2:1 – Грынь. 2:1 – Мікульчык. 3:1 – Пласцінін. 3:1 – У. Заламай. 4:1 – Дрындрожык.
ШТРАФ: 4 (Маліноўскі, камандны штраф – 2) – 6 (Зайчык, Бусько, Малішэўскі).