29.05.2023

За перамогу ў першым афіцыйным турніры сезона падужаюцца 16 камандаў.

У 2020-м фармат Кубка Руслана Салея не спазнаў змен і пройдзе па той жа схеме, што і летась. На першай стадыі 14 удзельнікаў будуць падзелены на дзве групы, дзе ў фармаце аднакругавога турніру ў тэрмін з 6 па 22 жніўня вызначаць уладальнікаў пуцёвак у «фінал чатырох», дзе да іх далучацца мінскія «Юнацтва» і «Дынама». Правядзенне вырашальнага раўнда Кубка запланавана на 29-30 жніўня. У першы дзень пройдуць паўфіналы, прытым сталічныя каманды будуць разведзены па сетцы, у другі – фінал і матч за «бронзу».
Гаспадар «фіналу чатырох» вызначыцца пасля завяршэння групавога этапу. Як адзначалася раней, найхутчэй ім стане адзін з пераможцаў папярэдняга раўнда.
У будзённыя дні матчы будуць пачынацца ў 19:00, у выходныя і святочныя – у 17:00. Аднак час стартавага ўкідання можа быць скарэктавана, сачыце за навінамі.
Нагадаем, дзейным уладальнікам трафея з’яўляецца мінская «Юнацтва». З матэрыяламі пра папярэдні розыгрыш турніру можна азнаёміцца тут, спіс усіх трыумфатараў даступны тут.
Склад груп папярэдняга этапу выглядае наступным чынам:
Каляндар матчаў Кубка Салея 2020
6 жніўня (чацвер):
Магілёў – Ліда
8 жніўня (субота):
Ліда – Дынама-Мл
13 жніўня (чацвер):
Нёман – Ліда
18 жніўня (аўторак):
Пінскія каршакі – Ліда
20 жніўня (чацвер):
Ліда – Беларусь U18
22 жніўня (субота):
Ліда – Лакаматыў
29 жніўня (субота):
Паўфінал 1
Паўфінал 2
30 жніўня (нядзеля):
Матч за 3-е месца
Фінал Кубка Салея