21.09.2023

Наша каманда прайграе новапалачанам трэцюю гульню запар.
Было цікава, якім выйдзе са змушанага адпачынку «Хімік». На лёд ён выйшаў, па зразумелых прычынах, ў хатняй форме, матываваным і галодным да гульні. Што вылілася ў хуткую шайбу – ужо на трэцяй хвіліне Леваненкі замкнуў раскошную камбінацыю ў большасці. Адкрыўшы рахунак, госці ўзялі паўзу. Ці гэта лідзяне зайгралі актыўней. Так ці іначай, першая траціна прайшла пры тэрытарыяльнай перавазе «рыцараў». Парадаксальна, але севяране пры гэтым стварылі куды больш досціпы каля чужой брамы. Уся справа ў не надта акуратнай гульні гаспадароў, кожная абмыла ў сярэдняй зоне якіх ператваралася ў небяспечную контру гасцей. Але падапечным Паўла Мікульчыка павезла – новапалачане не скарысталі ніводзін з шанцаў.

Напачатку другога перыяд «Хімік» атрымаў раскошны шанс павялічыць разрыў. Спачатку малы штраф зарабіў Сафін, а праз 76 секундаў пасля бойкі чатыры хвіліны атрымаў Сачыўка. Але лідзяне выстаялі і зноў вярнулі шайбу пад кантроль. Праўда, гэта з не выратавала: госці ўключылі высокі прэсінг і вымусілі супернікаў памыліцца – абмылу гэту спаўна скарыстаў Фарафонтаў.

«Рыцары» нядрэнна выглядалі ў трэцім перыядзе, мелі шанс ў большасці, але ключ да брамы Вашкевіча гэтак і не адшукалі.

ЛІДА – ХІМІК (Наваполацк) – 0:2 (0:1, 0:1, 0:0)
14 лютага. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – 19.00. 209 гледачоў.
Суддзі: Н. Разумовіч, М. Ярэц, Н. Слязоў, С. Крыцкі.
ЛІДА: Палякоў (58.11-59.46); Нурэк – Шуба, Буйніцкі – В. Міхайлаў – Сафін; Марчанка – Пятухоў, Казячы – Кірпічонак (Да) – Ткачук; Малаткоў – Раманаў, Палінін – Грынкевіч – Валошын; Цырулёў (А) – Сачыўка, Буяк – Бабко – Батурын.
ХІМІК: Вашкевіч; Храпавіцкі – Садовік, Кавалевіч – Зямлянкін – Леваненка; Швалеў – Ермачкоў, Гаўрыленка – Бакіка (Да) – Піменаў; Станевіч – Усцінаў, Шагібалаў – Фарафонтаў – Могільнікаў; Скурыхін – Гусараў, Сабко – Калугін – Мурашоў.
ШАЙБЫ: 0:1 – Леваненка (Гаўрыленка, Зямлянкін, 2.11 – бол.). 0:2 – Фарафонтаў (Шагібалаў, Усцінаў, 29.08).
КІДКІ: 33:23 (12:10, 13:7, 8:6).
ШТРАФ: 14 (Шуба, камандны штраф – 2, Сафін, Сачыўка – 4, Малаткоў, Марчанка) – 10 (Храпавіцкі, Швалеў, камандны штраф –2, Леваненка, Калугін).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: В. Міхайлаў – Вашкевіч.