Пасля матча паміж «Лідай» і «Хімікам» (0:2) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.
Алег Хмыль, галоўны трэнер «Хіміка»:
— Лічу, што гульня была роўнай. Нам больш павезла — рэалізавалі свае моманты, а ў суперніка не атрымалася гэтага зрабіць. Канцоўка атрымалася нярвовай: трэба аддаць належнае «Лідзе», не дала нам паслабіцца. Можа, гэта і добра.
Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:
— Заўзятарам дзякуй, але пакуль пацешыць іх не можам. Упікнуць хлопцаў не ў чым, жаданне было, самааддача была, момантаў звышдастаткова. Валодалі ініцыятывай, але зноў не хапіла ледзь-ледзь: майстэрства, шанцавання. Добрыя гульні праводзім, аднак… Дзякуй хлопцам за гульню.