Пасля матча паміж «Лідай» і «Хімікам» (0:3) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
Алег Хмыль, галоўны трэнер «Хіміка»:
— Рады перамозе. Добра згулялі другі і трэці перыяды. Так, былі невялікія памылкі, але ў хакеі без гэтага немагчыма. Нягледзячы на тое, што ў першым перыядзе мы закінулі дзве шайбы, пачатак матча мне не спадабаўся. Гулялі вельмі паважна. Добра, што брамнік выбавіў і мы не прапусцілі. Пасля дзеялі ўжо зусім інакш.
Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:
— Настаём на адны і тыя ж граблі. Такая гульня, што секундавая страта канцэнтрацыі прыводзіць да прапушчанай шайбы. Даслоўна з нічога два галы прапусцілі, хоць у першым перыядзе павінны былі закідваць і выніковы рахунак мог быць зусім іншым. Момантаў было звышдастаткова: беднаму брамкару расстралялі пуза. Ён выдатна адпрацаваў у гэтай гульні. З тых момантаў, што мы стварылі, хаця б траціну забі…
У цэлым, добрая гульня, але нашы абмылы прывялі да такога выніку. Будзем разбірацца, паспрабуем падысці да наступнага матча без іх.