29.11.2023

Нападнік Рэнат Сафін, які тройчы закінуў у двух апошніх матчах за «Ліду», падвёў вынік гульні з «Брэстам», а таксама адказаў на пытанне пра матывацыю калектыву.

— У апошні месяц, а то і два, увесь час выходзім на матчы нейкімі несабранымі. Не ўсё, вядома. Чаму так атрымваецца? Цяжка сказаць, магчыма, бракуе нейкага настрою, псіхалогіі. Па ходзе гульняў пачынаем збірацца, ратаваць вынік.

Перамаглі «Брэст» за кошт таго, што атрымалася ў другім перыядзе хутка адыграцца, а потым усё пайшло па накатанай. Пад канец матча выстаялі. Янка Палякоў — красунчык. Пацягнуў шмат кідкоў.

— Апошняе месца ў табліцы адбіваецца на настрой перад гульнёй? У плэй-оф ужо не трапіць, таму і вынік адменна не душыць…

— Але мы ж і не саступаем супернікам па гульні, а толькі за кошт асабістых абмылаў. Практычна заўсёды наша каманда валодае перавагай, шмат кідае. Але не вязе. Нават калі прывесці ў прыклад папярэдні матч з «каршакамі». Яны 15 разоў даехалі да нашай брамы за ўсю гульню…

Магчыма, гэта гучыць бязглузда, аднак нашы паразы — гэта проста не ўдача. Дзеем добра, але не вязе. А ў гульні супраць «Брэста» кінуў і шайба заляцела ў сетку. Калі б такіх «удачлівых» момантаў было б яшчэ больш, то і вынікі нашых матчаў былі іншымі.

Натуральна, апошняе месца душыць з пункту гледжання псіхалогіі. Але ў нас усё ж ёсць матывацыя — гэта заўзятары. Яны прыходзяць, падтрымваюць нас, завошта ім вялікае дзякуй. У апошніх матчах будзем гуляць на перамогу, каб пацешыць іх.