Пасля матча паміж «Лідай» і «Пінскімі ястрабамі» (3:5) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
Зміцер Саяпін, галоўны трэнер «Пінскіх ястрабаў»:
— Калі ацаняць матч па якасці гульні і выніку, то сёння я задаволены толькі вынікам. Якасць жа была на слабым роўні. Не ведаю па якіх прычынах, але шмат хто з нападнікаў апынуўся негатовым да гульні. Будзем з гэтым разбірацца. Мы апынуліся мацней толькі ў рэалізацыі сваіх момантаў, плюс правёў добры матч Максім Хмыз. Хлопцы малайчыны, што дацягнулі до перамогі. Але па дзеяннях асобных гульцоў у мяне вялікія пытанні. Адпачнём і будзем рыхтавацца да наступных двубояў.
Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:
— Бяздарны першы перыяд: тры кідкі — тры галы ў нашу браму. Ізноў тыя ж самыя абмылы паўтараем. Цяжка ўваходзіць у гульню пасля гэтага, але як ні дзіўна, момантаў у нас было вельмі шмат. Іх хапіла б на дзве гульні. Мы так лёгка прапускаем, а так цяжка даюцца закінутыя шайбы…
Магчыма, у цэлым гульнёй я задаволены, але вось вынікам не. Хоць першы перыяд мы правалілі. Наступныя два перыяды дзеці адпрацавалі на максімуме, спрабавалі зраўнаць рахунак.
— Ужо стаіць прызнаць, што плэй-оф пройдзе без «Ліды». Тым не менш, у складзе каманды адбываюцца ракіроўкі. Пайшоў Чырва, ёсць інфармацыя, што пакідае калектыў Спяшылаў. У той жа час ізноў прыехаў Шуба, да нас перайшоў Палінін…
— Спяшылаў сёння правёў апошні матч за «Ліду». Ён знаходзіўся ў арэндзе, таму вяртаем яго «Дынама-Маладзечна». Дзякуй Змітру Млынару, Змітру Краўчанку. Напачатку сезона яны нам моцна дапамаглі. Вялікае дзякуй і самаму Ігару, ён у нас выдатна адпрацаваў, спадзяюся, дапаможа і «Дынама-Маладзечна». Ідуць гутаркі, што пакіне нас і Сяргей Раманавіч. Ім зацікавіўся «Нёман». Мікіта Сіроцін вернецца з арэнды ў «Юнацкасць». Пакуль такая сітуацыя.
— Як лічыце, ці атрымаецца кампенсаваць гэтыя страты за кошт тых, хто перайшоў у «Ліду»?
— Рома Шуба прапусціў тры месяцы. Магчыма, трэнераваўся ў Начной Лізе, але гэта зусім іншы ровень. У якім ён стане, пакажа наступная гульня. Тады вужэй можна будзе казаць, дапаможа ён нам ці няма. Зразумела, што астатнія паядынкі мы не будзем дагульваць. Кожны будзе дзеяць на максімум, на перамогу. Заўзятары прыходзяць, нас падтрымваюць. Дзеля іх будзем працаваць.