29.11.2023

Расійскі форвард Валерый Палінін (1996) перайшоў з «Пінскіх ястрабаў» у стан «рыцараў».

Выхаванец яраслаўскай хакейнай школы выступаў за пінскі клуб яшчэ ў мінулым сезоне, а ў цяперашнім правёў за яе 39 гульняў у экстралізе, закінуў восем шайбаў, аддаў дваццаць галявых перадач.

У «Лідзе» Валерый Палінін будзе выступаць пад 35-м нумарам. Плануецца, што ён выйдзе на лёд ужо заўтра ў матчы супраць сваёй былой каманды. Пачатак матча — у 19.00.