У складзе «рыцараў» чарговая страта. Каманду пакінуў адзін з самых дзейсных нападнікаў у гэтым сезоне Аляксандр Чырва (1996).
У бягучым розыгрышы экстралігі Аляксандр Чырва правёў за «Ліду» 37 матчаў, у якіх набраў 15 ачкоў (11+4). Па колькасці набраных балаў наперадзе яго толькі Аляксей Ткачук — 16 (5+11). Па закінутых шайбах Чырва дзеліць першае месца ў камандзе з Ігарам Спяшылавым — па 11.
Новым месцам працы хакеіста стане жлобінскі «Металург».