27.09.2023

Салігорскі «Шахцёр» адклікаў з арэнды нападніка Яўгена Астанкова, які з сярэдзіны кастрычніка гуляў у «Лідзе».
За гэты час форвард правёў за «рыцараў» дваццаць матчаў, адзначыўся сямю дзейснымі баламі: тройчы ён сам засмучаў галкіпера супернікаў, чатыры разы асіставаў партнёрам па камандзе. Яго каэфіцыент карыснасці — «-1».