Пасля матча паміж «Лідай» і «Хімікам» (2:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.
Алег Хмыль, галоўны трэнер «Хіміка»:
— «Ліду» з перамогай. Сёння мы гулялі бязвобразна і перамогі не заслужылі. Былі моманты, калі маглі забіць і перавярнуць ход матча. Да прыкладу, было выйсце «адно ў нуль». Але наша каманда сёння не гуляла, а адбывала нумар. За перамогу трэба ваяваць. А калі лідары адварочваюцца, калі нам закідваюць другую шайбу… Таму і перамогі мы сёння не заслужылі.
Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:
— Як заўсёды, заўзятарам дзякуй за падтрымку. Па гульні: калі выключым абмылы, калі валодаем шайбай і аддаём на роўным месцы яе суперніку, самі сабе прывозім галы, калі будзем больш адказна ставіцца да сваіх момантаў, выціскаць з іх максімум, то гульня ў нас наладзіцца. А так хлопцам дзякуй за тое, што адпрацавалі да канца, вырвалі перамогу.