30.09.2023

Пасля матча паміж «Лідай» і «Пінскімі ястрабамі» (4:3) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.

Зміцер Саяпін, галоўны трэнер «Пінскіх ястрабаў»:

— Лічу, што быў добры матч з удзелам дзвюх роўных камандаў. Два перыяды перавагу мелі мы: і па ліку, і па гульні. На жаль, ў трэцім перыядзе крыху недапрацавалі. Гэта чыстая псіхалогія. Яшчэ да гэтага ў двух матчах вялі ў рахунку, але не змаглі давесці справу да перамог. Мабыць, тыя недапрацоўкі перанесліся і на сёння.

Год сканчаецца. Хлопцам я падзякаваў за працу. Хочацца, каб дапушчаныя сёння абмылы мы не пераносілі на наступны год. З надыходзячым Новым годам усіх!

Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:

— Заўзятарам дзякуй за падтрымку. Іх з наступаючым Новым годам, жадаю моцнага здароўя, дабрабыту ў іх сем’ях, каб усё для іх склалася ўдала.

Што да гульні, то нас падвяла дысцыпліна: выдаленні, гутаркі з суддзямі. Але перад трэцім перыядам пагаварылі з хлопцамі. Малайчыны, што не злажылі рукі, дапрацавалі да канца, выцягнулі матч. Гэта вялікі плюс. Добра, што скончылі год з станоўчымі эмоцыямі.