22.09.2023

У складзе «рыцараў» чарговы навік. Нашу каманду папоўніў нападнік Уладзімір Міхайлаў (1989).

Выхаванец гарадзенскай хакейнай школы цяперашні сезон пачынаў у складзе «Пінскіх каршакоў» і ў 24 матчах набраў 22 дзейсныя балы (6+16). На момант сыходу з пінскай каманды ён з’яўляўся лепшым у ёй па дадзеным паказніку.

Пасля Міхайлаў перайшоў у «Хімік», за які правёў на лёдзе сем гульняў (0+1).