22.09.2023

Вяртанне на родны лёд пазітыўна адбілася на гульні «рыцараў». З першых хвілін яны актыўна пайшлі наперад і адкрылі рахунак ужо на 4-й хвіліне, а да першага перапынку падвоілі перавагу.

У другім перыядзе хакеісты «Ліды» маглі пачынаць святкаваць чаканую перамогу, калі б не Малкаў. Брамнік «Брэста» выбаўляў штораз, калі яго партнёры загульваліся ў атацы, спрабуючы скараціць адставанне.

У рамцы «рыцараў» сёння першы матч праводзілі два хакеісты: далучаны да каманды экс-форвард «маладзёжкі» Данііл Мартынаў (адзначыўся галявой перадачай пры чацвёртым голе) і галкіпер Сяргей Гарэлаў, які вярнуўся ў чэмпіянат Беларусі пасля амаль чатырохгадовага перапынку. Брамнік гаспадароў зрабіў некалькі важных выратаванняў, хоць і не здолеў завяршыць сустрэчу шатаутом, прапусціўшы ў меншасці на 43-й хвіліне.

Гол Балаболкіна напачатку трэцяга перыяду не гэтак натхніў берасцейцаў, як яшчэ больш разахвоціў гаспадароў. «Ліда» не стала ўтрымваць кволую перавагу, а з падвоенай энергіяй пайшла наперад. Вынікам сталі дзве шайбы, закінутыя з інтэрвалам у 59 секундаў – Сачыўка і Буяк максімальна наблізілі «рыцараў» да першай перамогі за два месяцы. Разумелі гэта і «зубры», якія ў астатні час хутчэй маглі прапусціць яшчэ разок-іншы.

Ужо ў пятніцу «Ліда» можа пайсці з апошняга месца ў выпадку перамогі над пакуль што галоўнымі канкурэнтамі з Пінска. Але галоўнае, 15-матчавая гнятлівая серыя параз засталася ззаду!

ЛІДА – БРЭСТ – 4:1 (2:0, 0:0, 2:1)
25 снежня. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 17.00. 321 глядач.
Суддзі: Е. Ганчароў, У. Руф, І. Міхеенка, Д. Грыцкевіч.
ЛІДА: Гарэлаў; Сачыўка – Марчанка, Сафін – Спяшылаў (А) – Буйніцкі; Раманаў – Пятухоў, Казячы – Грынкевіч – Астанкаў; Цырулёў (А) – Рамановіч, Ткачук – Кірпячонак (Да) – Чырва; Сірацінаў – Малаткоў, Буяк – Мартынаў – Бабко.
БРЭСТ: Малкаў; Лемачка (А) – Мінгазаў, Мірончык – Самсонаў – Кубракоў; Грыбко – Кафеев, Мусіенка (А) – Карсакаў – Каваленя (Да); Пятручык – Трыпук, Білішчук – Менцюк – Балаболкін; Бощук – Хамякоў, Дунаеў – Лоскутаў – Хадаровіч.
ШАЙБЫ: 1:0 – Астанкаў (Бабко, Раманаў, 3.25). 2:0 – Спяшылаў (Сафін, Сачыўка, 14.23). 2:1 – Балаболкін (Каваленя, Кафеев, 42.50 – бол.). 3:1 – Сачыўка (46.54). 4:1 – Буяк (Мартынаў, Чырва, 47.53).
КІДКІ: 21:20 (5:7, 8:8, 8:5).
ШТРАФ: 8 (Сафін – 4, Малаткоў, Марчанкі) – 4 (Самсонаў, Трыпук).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Мартынаў – Балаболкін.