08.06.2023

Дысцыплінарны камітэт ФХРБ па выніках матча з «Лакаматывам» вынес вердыкт абаронцу «Ліды» Аляксандру Нурэку.
На апошніх секундах першага перыяду ён стукнуў суперніка нагой. Гэты эпізод застаўся без увагі судзейскай брыгады, аднак кары за парушэнне правілаў наш абаронца не ўнік. Ён атрымаў дыскваліфікацыю на пяць матчаў.