«Рыцары» узмацніліся абаронцам Кірылам Сачыўкам (1991). Гэта ўжо другое вяртанне хакеіста ў шэрагі нашай каманды.
Бягучы сезон Сачыўкі пачынаў у «Віцебску», дзе ў 17 матчах зарабіў 3 (0+3) дзейсных балах пры паказніку карыснасці «-9». Потым гулец абароны перабраўся ў наваполацкі «Хімік». За новы клуб Кірыл паспеў правесці чатыры сустрэчы, запісаўшы «+2» у радок «плюс-мінус». У «Лідзе» абаронца будзе выступаць пад 42 нумарам.
Нагадаем, што ў 2014 годзе Сачыўка ўжо гуляў за «рыцараў» і ў 23 матчах набраў 3 балы (0+3). Пасля ён перайшоў у «Юнацкасць», а ў «Ліду» вярнуўся ў 2018-м. Тады ў 38 двубоях за нашу каманду ён запісаў у актыў 9 ачкоў (3+6).