22.09.2023

Галоўныя трэнеры скаментавалі сённяшнюю сустрэчу «Ліда» — «Магілёў»

Рылькоў Зміцер (ХК «Магілёў»):

— Цяжкі выезд, як маральна, гэтак і фізічна. Выдатна, што здабылі дзве перамогі — каманда адпрацавала на ўсе сто. Па гульні: добрае пачало, хоць пад канец перыяду «Ліда» «уключылася». Потым непатрэбныя выдаленні крыху падкасілі, чым і скарыстаўся супернік. Выдатна, што ў канцы выстаялі – авертайм і буліты. Атрымаўся жывы матч. Рады перамозе.

Мікульчык Павел (ХК «Ліда»):

— Сёння прыйшло шмат заўзятараў, што не так часта бывае. Дзякуй ім за гэта. Пачатак матча правалілі, хоць і гол забілі, які не залічылі. І гульню ўключыліся толькі тады, калі пачалі гарэць 0:2, упэўненасць нейкая з’явілася і сілы знайшліся, трэці перыяд зусім выдатна правялі – запэцкалі ўсю зону суперніка. Але змаглі закінуць толькі дзве шайбы. Крыху не павезла ў булітнай серыі. Ёсць над чым працаваць: слаба згулялі ў большасці, асабліва 4 на 3. Цяпер выходны, у які ўсё пераварым і будзем рыхтуецца да другога этапу.

— Пытанне абодвум трэнерам: да пачатку турніру чакаюцца якія кадравыя змены ў складзе?

Р.Д. : Пажывём — пабачым, пакуль загадваць няможна, але хацелася б узбадзёрыць склад, унесці свежую кроў. Але не ўсе мае жаданні выканальныя, усё залежыць ад фінансаў і месца ў заяўным складзе. Час ёсць.

М.П. : Тая ж сітуацыя і ў нас – будзе магчымасць – будзе ўзмацненне. І адваротным выпадку будзем гуляць тым жа складам .