22.09.2023

Сёння завяршылася галасаванне на вызначэнне лепшага хакеіста «Ліды» у кастрычніку. Перамогу здабыў галкіпер Іван Палякоў.

За брамніка «Ліды» аддалі свае галасы 59 заўзятараў. Другое месца ў апытанні заняў нападнік Ігар Спяшылаў, які набраў 47 галасоў. Трэцім у спісе апынуўся яшчэ адзін форвард Ігар Казячы — 36 галасоў.

Адзначым, што Іван Палякоў робіцца лепшым хакеістам «Ліды» па выніках месяца ўжо другі раз запар.