22.09.2023

Моладзевая зборная Беларусі выйграла хатні Кубак чатырох нацый, здабыўшы перамогі ўва ўсіх трох матчах.

Падапечныя Зміцера Дудзіка ў першым двубоі абгуляла аднагодкаў з Латвіі (1:0), пасля была мацней аўстрыйцаў (2:1), а ў апошні дзень спаборніцтваў пераканаўча перамагла Данію (5:1).

Нагадаем, што за «маладзёжку» на гэтым турніры выступаў абаронца «Ліды» Мікіта Сіроцін. Ён узяў удзел ува ўсіх трох матчах. Дзейснымі баламі не адрозніваўся, аднак яго каэфіцыент карыснасці склаў — «+4».