Нападніку «Ліды» прыйдзецца прапусціць дзве гульні за парушэнне, дапушчанае ім у паядынку супраць жлобінскага «Металурга».
На 52-й хвіліне гульні Артур Буйніцкі не па правілах атакаваў суперніка, аднак гэты эпізод застаўся па-за ўвагай судзейскай брыгады. Аднак ужо пасля матчу пры праглядзе відэаматэрыялаў на эпізод звярнуў увагу Кіраўнік судзейскага камітэта ФХБ Уладзімір Праскураў.
Паводле вынікаў пасяджэння дысцыплінарнага камітэта было вырашана накласці на Артура Буйніцкага вялікі плюс дысцыплінарны штраф да канца матчу (5 + 20) і дыскваліфікаваць нападніка на дзве гульні.