Абаронца «Ліды» Мікіта Цырулёў у інтэрв’ю карэспандэнту «БХ» Сцяпану Варанкову падвёў вынікі матча супраць «Дынама-Маладзечна», у якім яго каманда саступіла (1:5).
— Што у каманды не атрымалася ў гульні, каб дамагчыся дадатнага выніку?
— У нас гэта не першы матч, калі мы гуляем да прапушчанай шайбы, пасля гэтага «устаём» і адбываецца паслабленне. Мы вельмі шмат прапускаем з-за сваіх абмылаў, а не калі супернік нешта стварыў і ў той жа час з вялікай цяжкасцю закідваем самі. За апошнія матчы вось толькі сёння адзін гол забілі.
— Некалькі разоў каманда дзеяла «пяць на тры», але не змагла закінуць. Чаму?
— «Пяць на тры» я выходзіў на лёд, і партнёры добра выводзілі мяне на кідок. Двойчы кідаў і адзін раз Аляксей Ткачук. Нядрэнна разыгрывалі, але гэта не лічыцца.
— «Ліда» ужо не трапіла ў першую шасцёрку, засталося згуляць толькі тры гульні. Будзеце рыхтавацца да ўжо да наступнага раўнда, у якім будуць выступаць і чатыры лепшыя каманды экстралігі «Б»?
— Прайграючы, няможна рыхтавацца да матчаў. Трэба імкнуцца перамагаць, у кожнага прозвішча на спіне. Нам няможна ператварацца ў нейкіх прамакатак, якія ўвесь час прапускаюць. Хочацца нарэшце здабыць хоць пару перамог, можа быць серыю, каб адчуць іх густ, таму што сорамна адзін аднаму ў вочы глядзець ужо, дахаты тэлефанаваць дзецям і жонцы, казаць, што мы зноў прайгралі. Гэта ўжо проста ні ў якую браму не лезе.
— Што трэба, каб каманда ўсё-такі выйграла ў наступным матчы ў «Шахцёра» у аўторак?
— Трэба выйсці і не баяцца гуляць у сваю сілу, разняволена дзеяць у цела без пракатаў і нікога не баяцца. Усе супернікі ў лізе прыкладна аднолькавыя і хто менш мыляецца, той і перамагае.
— Як ацэніце ровень экстралігі «А»? Можаце параўнаць яго з тым чэмпіянатам, які тут быў гадоў пятнаццаць назад?
— Не ведаю, ізноў-ткі цяжка параўноўваць на такім вялікім часовым адрэзку. Тады я быў маладзей, а ліга была старэй і мне здавалася, што хакей быў больш умелы, а цяпер …