30.11.2020

Эдуард Валіулін: «Пры гульні з гледачамі зусім іншыя эмоцыі»

Пасля матча Кубка Салея паміж «Лідай» і юніёрскай зборнай Беларусі (4:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.

Зміцер Шульга, галоўны трэнер зборнай Беларусі U-18:

– Даволі ткі цікавай атрымалася сённяшняя гульня, рух добры. Але пры такой вялікай колькасці выдаленняў, нябытнасці досведу ў хлопцаў на фоне гульні са сталымі камандамі нам давялося нялёгка. Супернік гэтым скарыстаўся. Ізноў жа, з-за выдаленняў пад канец другога перыяду з’явіліся абмылы. А другі перыяд часцяком бывае пераломным. Тым не менш месцамі хлопцы гулялі нядрэнна, дадатныя зрухі ёсць. Дарэчы, і супернік сёння дзеяў хутка, мабільна, недзе мы нават не паспявалі думаць. Век, досвед… Думаю, з часам усё павінна прыйсці і да нас.

– У вашай камандзе гуляе лідзянін Данііл Рогач, за якім мы працягваем сачыць. Можаце сказаць некалькі словаў пра яго перспектывы?

– Магу сказаць пару словаў, добрых. Але я звярнуў увагу на такі момант: моладзь не вельмі ўстойлівая ў псіхалагічным плане. Варта яе пахваліць, у момант прыходзіць зваротны вынік.

– Давайце тады палаем.

– І лаяць не буду. Скажу так: ёсць над чым працаваць, але паказвае ён сябе вельмі нават нядрэнна. Бракуе стабільнасці.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:

– Пагаджуся з калегам, гульня была цікавай: шмат момантаў, шмат кідкоў. Нам атрымалася давесці до завяршэння некалькі атак, хоць пры гульні ў большасці маглі закідваць больш. Хоць паядынак атрымаўся крыху скамечаным з-за выдаленняў у складзе абедзвюх камандаў. Мы мала гулялі пяць на пяць. Але гледачам, магчыма, такая гульня спадабалася б. Наша моладзь імкнулася, а вось да некалькіх рабятаў сталей ёсць прэтэнзіі.

– Як гулялася без гледачоў?

– Трэнерам, думаю, усё адно, бо мы стаім, перажываем. А вось хлопцам падтрымкі выяўна бракавала. Пры гульні з гледачамі зусім іншыя эмоцыі, дый трыбуны гоняць каманду наперад. Без заўзятараў гуляць менш цікава, чым у іх наяўнасці.